Камедыя “НЕСЦЕРКА” 12+

Камедыя НЕСЦЕРКА 12+

Пастаноўка – Навум ЛОЙТАР.

Рэжысёр аднаўлення – Віталь БАРКОЎСКІ.

У спектаклі занятыя: Пятро ЛАМАН, Раіса ГРЫБОВІЧ, Ульяна АЦЯСАВА, Арцём БЛАХІН, Яўген БЕРАСНЕЎ, Юрась ЦВІРКА, Георгій ЛОЙКА, Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ, Вячаслаў ГРУШОЎ, Тамара СКВАРЦОВА, Генадзь ГАЙДУК, Таццяна ЛІХАЧОВА, Міхаіл АСАНАЎ, Герман ДЫМАРЭЦКІ, Вадзім АСВЯЦІНСКІ, Рыгор ШАЦЬКО, Цімур ЖУСУПАЎ і іншыя.

НЕСЦЕРКА зяўляецца візітнай карткай коласаўцаў.

Камедыя, якая па праве лічыцца народнай, распавядае пра вясёлыя прыгоды бедняка НЕСЦЕРКІ, які валодае невынішчальным аптымізмам, розумам і кемлівасцю. Ён блукае па родным краі, ніколі не маркоціцца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу беднаму люду. Сюжэт, пабудаваны паводле матываў беларускіх казак, уяўляе сабой шэраг займальных прыгод, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.

Бедны, але сумленны і працавіты хлопец ЮРАСЬ кахае НАСТУ, дачку ганчара МАЦЕЯ. Дзяўчына адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але маці НАСТЫ, строгая і ўладарная кабета МАЛЬВІНА прыгледзела для яе іншага жаніха – недарэчнага, смешнага і дурнаватага карерыста Шкаляра САМАХВАЛЬСКАГА. На дапамогу маладым з’яўляецца Несцерка. Нямала перашкод яму давядзецца пераадолець, каб урэшце схіліць непахісную МАЛЬВІНУ да шлюбу дачкі з ЮРАСЁМ.

Працягласць спектаклю ~ 3 г.

Стоимость билетов


Партер — 18.00, 20.00 BYN
Балкон — 15.00 BYN
15 июля, пятница
19:00
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа
от 15.00 — до 20.00 BYN

Купить билет
В кассах города